Яўгеній Сазановіч

САЗАНОВІЧ ЯЎГЕНІЙ АЛЯКСАНДРАВІЧ
Адукацыя: Філалагічны факультэт БДУ.
Спецыяльнасць: “Беларуская філалогія”.
Вопыт: Больш за 7 гадоў працуе ў сістэме адукацыі (спачатку – у СШ, зараз – у гімназіі) і займаецца прафесійным рэпетытарствам.
Адносіны да працы: Аснова высокіх вынікаў яго вучняў – дасканалае веданне і ўдалае прымяненне прынцыпаў і прыёмаў методыкі навучання, індывідуальны падыход да кожнага навучэнца, непадробная любоў да беларускай культуры. Асноўныя прынцыпы выкладання – прынцыпы нагляднасці, даступнасці і параўнання. Цікавячыся і вывучаючы іншыя замежныя мовы, перакананы, як і Ф. Багушэвіч, “што мова нашая ёсць такая ж людская і панская, як і французская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая”. На занятках выкарыстоўвае шмат разнастайнага матэрыялу, у тым ліку з класічнай і сучаснай беларускай літаратуры, інавацыйныя тэхналогіі, імкнецца зрабіць працэс навучання рознабакова запамінальным, бо, як адзначаў А. Грачанікаў,
“Родная мова
У марах, у песнях, у снах.
Мае ў ёй кожнае слова
Свой колер, і смак, і пах”.
Вучні Яўгена Аляксандравіча атрымліваюць высокія балы на ЦТ. (з практыкі ад 82 да 95 балаў). Мае ўласны сертыфікат 100% балаў за 2019 год па прадмеце “беларуская мова”.
Распрацоўвае ўласныя курсы па навучанні беларускай мове як замежнай для носьбітаў іншых моў.
«Не прымушаю вучняў завучваць правілы, а імкнуся максімальна зручна і даступна выкладаць матэрыял у выглядзе схем, алгарытмаў, табліц. Гэта дае вучню магчымасць хутка, лёгка і эфектыўна засвойваць матэрыял і выкарыстоўваць яго на практыцы. Лічу, што вынік працы навучэнца ў многім залежыць ад настаўніка і яго энергетыкі”.