Белорусский язык
Не кожны народ мае шчасце мець сваю мову… Не кожнаму народу пашчаcціла мець такую мову, як беларуская, – пявучую, выразную, багатую, гучную, трапную… І, на жаль, не кожны народ такі няшчасны, каб, маючы такі неацэнны скарб, не мог ім, як след, скарыстацца. Да роднай мовы можна ставіцца па-рознаму: можна ёю грэбаваць і з яе смяяцца, як гэта рабілася падчас інтэрмедый у народных тэатрах у ХІХ стагоддзі, можна ёю захапляцца і прынцыпова яе адстойваць, як гэта рабілі нашы славутыя пісьменнікі і грамадскія дзеячы ў ХХ стагоддзі, але нельга быць да яе абыякавым. Наш класік Максім Багдановіч выказаў трапную думку: “Баронячы наш народ, мы павінны бараніць і нашу культуру. І што б там ні было, а гмах яе, калісьці распачаты, павінен быць збудаваны да канца”. Давайце разам будаваць гмах, які, на жаль, не паспелі дабудаваць нашы папярэднікі, але якія заклалі для яго трывалы, моцны і надзейны падмурак. Нам застанецца толькі пакласці кожнаму па цаглінцы, і ў новым, аздобленым доме будзе патрэсківаць і саграваць сваім цяплом незвычайны агмень роднага кутка.
Нашы курсы стануць надзейным будаўнічым матэрыялам у вашых умелых руках, а дакладней, вуснах. Мы прапаноўваем нестандартныя курсы вывучэння і паляпшэння якасці маўлення нашай мовы, напоўненыя непадробнай любоўю да сваёй культуры і сваіх набыткаў, жывой зацікаўленасцю ў якасці выніка, вялікім прафесіяналізмам. Нашы выкладчыкі, шануючы роднае матчына слова, здолеюць раскрыць перад вамі нязвыклае багацце і прыгажосць надзвычай мілагучнай і сакавітай мовы. Нашы курсы скіраваныя на развіццё маўлення, нестандартнае вывучэнне лексікі і выкарыстанне запамінальных прыёмаў засваення граматычных правіл у спалучэнні з разнастайнымі моўнымі гульнямі, віктарынамі, песнямі, крыжаванкамі і вясёлым настроем.
Мы прапаноўваем:
- камунікатыўны курс для дарослых,
- моўныя курсы для вучняў 1-4 класаў,
- моўныя курсы для вучняў 5-8 класаў,
- падрыхтоўку да ЦЭ і ЦТ,
- карпаратыўнае вывучэнне беларускай мовы.
Прыходзьце да нас разам адчуць асалоду ад нашага шчырага, мяккага і пявучага матчынага слова!